Выстава

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

14 сакавіка ў музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” адкрываецца выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава – калекцыянера, члена праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў.

У экспазіцыі прадстаўлена толькі невялікая, але знакавая частка калекцыі – вытанчаныя фарфоравыя скульптуры, якія адлюстроўваюць шматграннасць свету мастацтва: вобразы вакальных выканаўцаў, музыкантаў, танцораў, балерын, артыстаў цырка, кіно і тэатра. Дапаўняе экспазіцыю серыя бюстаў выдатных дзеячаў культуры і мастацтва. Усе творы адносяцца да сярэдзіны XX стагоддзя і створаны на прадпрыемствах СССР і замежных краін.

Выставы калекцыі Віктара Суворава неаднаразова праходзілі на музейных пляцоўках Мінска: у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, гасцёўні Уладзіслава Галубка, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем усіх знаўцаў мастацтва пазнаёміцца ​​з гэтай унікальнай калекцыяй і адкрыць для сябе асаблівы свет фарфору!

Урачыстае адкрыццё выставы 14 сакавіка а 17-й гадзіне.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў