Выстава твораў Марыны Капілавай "Пункт гледжання"

 Выстава твораў Марыны Капілавай "Пункт гледжання"
Марына Капілава жыве і працуе ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Творчасць Марыны Капілавай адрозніваецца тэхнічнай разнастайнасцю: кераміка, мастацкі метал, аўтарскія лялькі, станковая і кніжная графіка (аловак, пяро, акварэль, літаграфія), калаж... Такая шматбаковасць у творчасці дае магчымасць для пошуку новых ідэй. А неверагодна багатае ўяўленне дапамагае ствараць працы, што дзівяць з першага погляду.   

Любімымі напрамкамі мастачкі з’яўляюцца літаграфія і скульптура, дзе Марына выкарыстоўвае і сумяшчае шмат тэхнік. За аснову сваіх работ мастачка часта бярэ міфалагічныя і гістарычныя сюжэты культур розных народаў. Падыходзячы да тэмы па-філасофску, дапаўняючы ідэю, яна стварае нешта новае і непаўторнае. Гратэскныя формы дапамагаюць адчуць у поўнай меры гісторыю, намаляваную мастачкай. Творы Марыны Капілавай – гэта смеласць, індывідуальнасць, свежы погляд. 

Мастачка з’яўляецца пастаяннай удзельніцай выстаў у Беларусі і за мяжой. Сярод іх – выстава графікі ў Балонні 2004 года, літаграфіі і малюнака ў галерэі Corte Eremo ў Мантуі ў 2015 годзе, выстава літаграфіі і скульптуры “Сад разбежных сцежак” у Арт-цэнтры імя Марка Ротка ў Даўгаўпілсе ў 2020 годзе. 

Яе работы знаходзіцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Галандыі, Ізраіля, Латвіі, Расіі, ЗША. 

На выставе прадстаўлены скульптурныя і графічныя работы.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні