Выстава Уладзіміра Савіча, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака

Выстава Уладзіміра Савіча,  прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака
22 красавіка 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі (Леніна, 20) пачынае працаваць персанальная выстава Уладзіміра Савіча, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака

Уладзімір Пятровіч Савіч – адзін з самых вядомых мастакоў сучаснай Беларусі, яго імя добра ведаюць знаўцы выяўленчага мастацтва як у нашай краіне, так і па-за яе межамі.

Жывапіс Уладзіміра Савіча – не адлюстраванне навакольнага свету, а пераклад аўтарскіх уражанняў на мову выяўленчага мастацтва, вобразнае пераасэнсаванне адзінства прыроды, гісторыі і духоўнага жыцця чалавека. Яго карціны пабудаваны на нечаканых колеравых і святлоценявых спалучэннях, у іх экспрэсія злучаецца з медытацыяй, імправізацыя і спантаннасць – з глыбокай прапрацоўкай асобных элементаў кампазіцыі. Яны вельмі паэтычныя, і нават назвы многіх твораў гучаць як радкі з вершаў.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 40 жывапісных твораў аўтара.

Падзеі
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

Вераснёвая ноч – 2026. Праграма
Вераснёвая ноч – 2026. Праграма

Музей Дом Ваньковічаў

Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў