Выстава «Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі»

Выстава «Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі»
18 мая 2024 года ў 18:30 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь падчас правядзення міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Вадзім Качан. Малюнкі часу і святла. Метамарфозы фатаграфіі” з калекцыі аўтара, прымеркаванай да 65-годдзя мэтра беларускага фотамастацтва, фотамастака, выкладчыка фатаграфіі, ганаровага члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, члена Беларускага саюза дызайнераў Вадзіма Аркадзьевіча Качана.

Творчая спадчына Вадзіма Аркадзьевіча Качана вялікая, як і тэматычны дыяпазон яго работ: партрэт, жанравая (бытавая) фатаграфія, ню, прадметная фатаграфія (нацюрморт), дакументальная (рэпартажная) фатаграфія, пейзаж (перш за ўсё горад, архітэктура), канцэптуальная фатаграфія, інтэр’ер. Займаючыся фатаграфіяй больш за 30 гадоў, удзельнічаючы ў выставах у Беларусі і за мяжой, ён зрабіў сотні тысяч здымкаў, праявіў кіламетры плёнкі, паказаў дзясяткі тысяч сваіх работ. 

Падзеі
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя  “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”
Лекцыя “Рэпрэзентацыя жаночых вобразаў у творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў