Выставу “Залаты век беларускага іканапісу” наведаў іерэй Мікалай Вахрамееў

Выставу “Залаты век беларускага іканапісу” наведаў  іерэй Мікалай Вахрамееў

30 чэрвеня 2022 г. з неафіцыйным візітам наведаў выставу “Залаты век беларускага іканапісу. 17 стагоддзе” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь іерэй Мікалай Вахрамееў, унучаты пляменнік ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Іерэй Мікалай Аляксандравіч Вахрамееў служыць у Храме Жываначальнай Тройцы на Шабалаўцы (Масква).

Госць высока ацаніў дадзены выставачны праект, падкрэсліў яго ўнікальнасць і пажадаў калектыву НММ РБ росквіту і далейшых творчых здзяйсненняў на ніве асветы і адукацыі. Прадстаўленыя на выставе іконы Жыровіцкага іканастаса, выключна важныя для гісторыі беларускага мастацтва, паступілі ў збор музея па благаславенні экзарха Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (1935–2021). Яго светлай памяці прысвечана дадзеная экспазіцыя.

візіт
візіт
візіт
візіт
Падзеі
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”
Інтэрактыўная музейна-камунікатыўная праграма “Мова веера”

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”
Аўтарская праграма “Балетныя чытанні”

Музей Дом Ваньковічаў

РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў