Канцэрт

Запрашаем правесці музычную нядзелю ў Мастацкім музеі!

Запрашаем правесці музычную нядзелю ў Мастацкім музеі!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

30 красавіка а 16-й гадзіне адбудзецца канцэрт музыкі барока ад Nota Bene.

У праграме канцэрта прадстаўлена творчасць англійскіх, італьянскіх і нямецкіх кампазітараў эпохі Позняга Рэнесансу і барока. Будуць выкананы творы І. С. Баха, Г. Ф. Гендэля, Д. Скарлаці, Д. Фрэскабальдзі, Д. і Г. Пёрсела, У. Крофта, Д. Даўленда, А. Фальканьеры і К. Мантэвердзі.

Для пагружэння ў атмасферу эпохі прагучаць верш Джона Дона, 8-ы санет са зборніка “Страсны пілігрым” (Уільям Шэкспір, Рычард Барнфілд і ананімныя аўтары). Творчасць кожнага кампазітара і паэта – гэта адлюстраванне эпохі, падзей, якія адбываюцца ў сферы навукі, астраноміі, філасофіі, светапогляду і іншых аспектах жыцця. Усё ўзаемазвязана.

Канцэрт пройдзе ў выставачным корпусе музея (К. Маркса, 24, 4-ы паверх) у залах выставы “Віталь Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння”.

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў выставачны корпус музея.

 Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ
РАМАНСІЯДА Ў СЯДЗІБЕ ВАНЬКОВІЧАЎ

Музей Дом Ваньковічаў

Лекцыя "Іх імёны належаць народам"
Лекцыя "Іх імёны належаць народам"

Музей Дом Ваньковічаў

Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”
Арт-лекцыя “Жаночыя вобразы ў творчасці Валенція Ваньковіча”

Музей Дом Ваньковічаў

Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Тэматычны дзень “Вясновая мазаiка”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

Музей Дом Ваньковічаў