Фестываль-конкурс - значная падзея ў культурным жыцці нашай краіны. Ён аб’яднае на адной пляцоўцы больш за 800 артыстаў усіх узростаў - удзельнікаў аматарскіх акадэмічных, народных хораў, вакальных ансамбляў Рэспублікі Беларусь, краін СНД і краін далёкага замежжа.
У рамках свята харавога мастацтва адбудуцца творчыя сустрэчы і майстар-класы з прадстаўнікамі творчых калектываў з Беларусі і Расіі. Удзельнікі сустрэч будуць мець магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад гучання харавых твораў розных эпох і краін, а таксама зазірнуць у закуліссе віртуознага майстэрства харавых дырыжораў.
6 снежня (пятніца), 15.30:
- творчая сустрэча з артыстамі Узорнага хору «Кантылена» ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №5 г. Мінска» (Беларусь), Узорнага дзіцячага калектыва Чэлябінскай вобласці РФ хор рускай песні «Вінаград» МАУДА «ДШМ «Камертон» (г.Магнітагорск, Расія).
- на майстар-класе сакрэтамі навучання і выхавання юных артыстаў канцэртнага хору «Пунсовыя ветразі» МУДА «ДММШ «Пунсовыя ветразі» (Краснагорск, РФ) падзеліцца яго кіраўнік Алена Валодзіна.
7 снежня (субота), 16.30:
- майстар-клас легендарнага дырыжора акадэмічнага хору студэнтаў і выпускнікоў УрФУ (г.Екацярынбург) Святланы Далнікоўскай.
- аматары харавой музыкі атрымаюць магчымасць паслухаць гучанне Узорнага хору хлопчыкаў ДУА «Гімназія № 3 г. Віцебска ім. А. С. Пушкіна» (Беларусь); Народнага маладзёжнага хору УК "Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" (Беларусь), а таксама гасцей фестывалю - удзельнікаў акадэмічнага хору Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага электратэхнічнага ўніверсітэта "ЛЭЦІ" ім. У.І. Ульянава (Леніна).
Уваход на мерапрыемствы па білеце ў музей.